Юныя танцоры групы Stars Dance Crew правялі ў Полацку калядны Vogue Ball – Саммит+ТВ | Новости Полоцка и Новополоцка

Юныя танцоры групы Stars Dance Crew правялі ў Полацку калядны Vogue Ball

Калядны бал юных полацкіх танцораў прайшоў у спартыўным комплексе «Алімпіпец» у апошнія дні 2017 года. Танцавальную вечарыну зладзілі ўдзельнікі групы Stars Dance Crew студыі танца StarCity.

— Наши ученики проходили мастер-классы по направлению Vogue, к нам приехал хореограф из Минска — он скоро будет давать свой перформанс, показывать выступление. А помимо этого у нас будет сам бал — девушки будут проходить в двух номинациях. Первая — Runway, это дефиле, подиумная походка. И вторая номинация называется Performance, где они будут выступать в различных подстилях Vogue: Old Way, New Way, Vogue Femme и так далее, — кіраўнік групы Stars Dance Crew студыі танца StarCity Ірына Ракава.

У студыі StarCity — некалькі груп, якія займаюцца рознымі танцавальнымі накірункамі. Гэта ўсходнія танцы, Go-Go і іншыя. Накірунак групы Stars Dance Crew — сучасныя танцы: Vogue, хіп-хоп, джаз-фанк, афрафанк… Група, у якой займаецца амаль 100 дзяўчат і хлопцаў ад 4 да 18 год, існуе 3 гады.

— Мы ещё совсем молодые, но при этом мы уже достаточно многое сделали для города, — распавяла Ірына Ракава. — Наши ученики являются республиканскими и международными лауреатами, призёрами разных соревнований. Можно гордиться — одно из самых высоких мест, которое мы занимали, это Гран-При в Минске, на международном конкурсе Global Dance Weekend.

Сярод удалых выступленняў — першае месца на балгарскім танцавальным фестывалі, другое месца на конкурсе ў Смаленску. Высокае прызнанне — вынік няпростай працы. Для ўдзельнікаў групы арганізуюць разнастайныя майстар-класы, якія праводзяць вядомыя беларускія харэографы. Вучаніца полацкай 16-й школы Вікторыя Сямчонак займаецца ў Stars Dance Crew ад самага пачатку існавання групы. А танцамі наогул дзяўчына захапляецца з маленства:

— Я гэта вельмі люблю, мне гэта падабаецца. І калі я даведалася, што ў Полацку адкрываецца такі калектыў, з вулічным накірункам, адразу вырашыла пайсці сюды.

У Полацку і Наваполацку Stars Dance Crew ладзіць вечары прыгажосці і танца: Gold Way, Dance Weekend in Polotsk і іншыя. Студыя танца StarCity працуе на Полаччыне ўжо болей за 12 год.

Ігар ПАЛЫНСКІ.
Відэа Аляксандра МАЦЮШЭНКІ.