У Полацку распачалася выстава мастака Віктара Жукава — Саммит+ТВ | Новости Полоцка и Новополоцка

У Полацку распачалася выстава мастака Віктара Жукава

У Прыродна-экалагічным музеі адкрылася камерная выстава мастака з Гаран Віктара Жукава, прысвечаная прыродзе беларускай глыбінкі.

У экспазіцыю ўвайшлі каля 30 карцін Віктара Жукава. Усе палотны створаныя мастаком у вёсцы Гараны і ў яе ваколіцах пад уражаннем ад прыгажосці мясцовых пейзажаў.

— Задума, калі доўга выношваеш, проста ёй жывеш, — яна можа хутка атрымацца: гадзіны тры… А бывае, не атрымліваецца дзень, і два, і нават месяц, — распавёў Віктар Жукаў.

На выставе прадстаўлены жывапісныя творы, на якіх адлюстраваны прыгожыя пейзажы. Яны з лёгкасцю перадаюць прыгажосць беларускай прыроды, дух вёсак. Для перадачы атмасферы мастак выкарыстаў цёплыя колеры. Дзякуючы алею, якім працуе Віктар Жукаў, ён здолеў дамагчыся эфекту — пейзажы выйшлі цёплымі і жывымі па сваёй атмасферы.

Выстава Віктара Жукава будзе экспанавацца ў Прыродна-экалагічным музеі на працягу месяца.

Любоў САЎКО.