Галоўная падзея выхадных: у Полацку ўскрылі капсулу з пасланнем нашчадкам

У далёкім 1966 годзе ў Полацку быў закладзены Курган Бессмяротнасці — помнік людзям, якія ў жорсткіх баях аддалі жыццё за волю і незалежнасць Радзімы. Ля падножжа Кургана была замураваная капсула з пасланнем да нашчадкаў, якую завяшчалі ўскрыць у дні святкавання 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі. 

Знамянальная гістарычная падзея адбылася 4 лістапада падчас гарадской акцыі «Нам працягваць гісторыю горада!».

Права выняць капсулу было прадастаўлена ветэрану працы, кавалеру трох Ордэнаў Славы Анатолю Дзям’янаву — сведку закладкі Кургана Бессмяротнасці. Перш чым выканаць ганаровую місію, Анатоль Рыгоравіч узгадаў падзеі 50-гадовай даўніны:

— 50 лет прошло с того времени, когда мы, молодые, здоровые хлопцы трудились над созданием вот этого сооружения — и закончили строительство, оставив у подножия капсулу с завещанием потомкам — вам, молодые! Ту, которую поручено мне вскрыть, и я с огромным трепетом души и сердца выполняю эту миссию.

На ўрачыстасці зачыталі поўны тэкст паслання працоўных Полацка. «Восьмага чэрвеня 1966 года на шматтысячным мітынгу працоўных горада Полацка мы прынялі гэтае завяшчанне да патомкаў ва ўрачыстыя і смутныя мінуты закладкі самага велічнага ў нашым горадзе помніка — Кургана Бессмяротнасці, які мы закладваем у гонар незгінальнасці волі да перамогі народа-пераможца», — такімі словамі пачынаецца пасланне.

Поўны тэкст паслання, дарэчы, быў вядомы: яго апублікавалі ў полацкай газеце, якая мела тады назву «Сцяг камунізма». Тэкст прыведзены ў нумары за 9 чэрвеня 1966 г. Паглядзець можна пад спойлерам:

[spoiler effect=»slide»]

Фота: «СБ: Беларусь сегодня»

[/spoiler]

Капсула з пасланнем будзе захоўвацца ў Музеі баявой славы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Анатоль Дзям’янаў перадаў капсулу загадчыку музея Сяргею Копылу.

Напярэдадні цырымоніі на Полаччыне прайшла акцыя «Пасланне Нашчадкам». Яе пераможцы — прадстаўнікі сучаснай моладзі атрымалі права закласці свае Пасланні ў новую капсулу. Яна будзе ўскрытая ў дні святкавання 1200-годдзя Полацка праз 45 год — у 2062-м. Капсулу на месца папярэдняй заклаў уладальнік ганаровага звання «Чалавек года Полаччыны-2017» у намінацыі «Моладзь», майстар вытворчага навучання Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа Мікалай Марчанка:

— Наше поколение с честью и достоинством несёт эстафету жизни, эстафету времени. Продолжая эту замечательную традицию, я надеюсь, что все те мечты, все те пожелания, которую вложили в капсулу, не только сбудутся, но и станут отправной точкой в достижении новых побед и свершений.

Можна паглядзець фотарэпартаж з падзеі, падрыхтаваны нашымі карэспандэнтамі.

Пасля урачыстасцей у Полацкім раённым цэнтры культуры прайшоў канцэрт «Песні маладосці нашай». У канцэрце прынялі ўдзел творчыя калектывы Полаччыны, якія прадставілі гледачам адпаведную падзеі праграму. А 7 лістапада ў відэазале кінатэатра «Радзіма» прайшоў рэтраспектыўны марафон, які складаецца з класікі савецкага кінематографа.

Ігар ПАЛЫНСКІ.
Відэа Сяргея ЗАЛЫНСКАГА.