Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Францыска Скарыны святкуе двайны юбілей
2018 год для Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1 імя Францыска Скарыны — двойчы юбілейны. Сёлета адбудзецца 25 гімназічны выпуск, а сама школа адсвяткавала 80-годдзе.
— Калі казаць пра лічбы, то Полацкая дзяржаўная гімназія — гэта вялікая ўстанова адукацыі. Гэта амаль 6000 квадратных метраў. Гэта 610 вучняў, якія навучаюцца ў 25 класах-камплектах. Гэта 106 работнікаў школы, з якіх 85 — педагогі. 96% педагогаў — настаўнікі першай і вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, — распавяла дырэктар Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1 імя Францыска Скарыны Святлана Валюшкіна.
Сёння ў гімназіі працуюць профільныя класы па вывучэнні на павышаным узроўні матэматыкі, рускай мовы, фізікі, хіміі і біялогіі. А візітная картка школы яшчэ з 1965 года — вывучэнне на павышаным узроўні англійскай мовы. У бягучым навучальным годзе на абласным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах гімназію прадстаўлялі 26 вучняў, з якіх 15 атрымалі дыпломы I, II і III ступеняў.
— Не лічбы — самае галоўнае. Галоўнае — гэта людзі, — упэўнена Святлана Валюшкіна. — Людзі, якія гэтыя лічбы ствараюць. Колькі б не было дзяцей — кожнае дзіця — гэта цэлы сусвет! І для настаўніка важна гэты сусвет разгледзець і даць яму магчымасць паказаць сябе свету.
Святлана Валюшкіна кіруе адной з самых прэстыжных школ Полацка яшчэ меней за год. Аднак за гэты час шмат у чым дзякуючы яе намаганням на тэрыторыі школы з’явілася воркаўт-пляцоўка, рамантуюцца класныя кабінеты. Сама ж Святлана Міхайлаўна пераконвае, што гэта заслуга ўсяго гімназічнага калектыву, а таксама таго падмурку, які быў закладзены шмат год таму, калі гімназія звалася 12-й, а потым і 7-й школай. Пазнаёміцца з гісторыяй навучальнай установы можна ў школьным музеі, які быў заснаваны ў 1983 годзе настаўнікам англійскай мовы Валянцінай Іосіфаўнай Яцэнка. Тут — фотаздымкі настаўнікаў і вучняў розных часоў, архіў цікавых дакументаў і многае іншае. Сёння загадвае музеем настаўнік гісторыі Наталля Лабоха, якая з задавальненнем распавядае пра розныя этапы станаўлення гімназіі:
— Важная веха — это 92-й год, когда школа стала называться национальной гимназией. В этот период времени директором являлась Тамара Петровна Гореликова. Были, можно сказать, заложены основы той гимназии, которая есть у нас сегодня. Появляется гимн, появляется устав, появляются символика различная и многие традиции, которые мы храним до сих пор.
У 2007-2008 навучальным годзе гімназія была занесеная на абласную Дошку гонару. У 2008 годзе школе надалі імя Францыска Скарыны. Высокі статус штогод пацвярджаюць выпускнікі гімназіі — адсотак паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы набліжаецца да лічбы 100. Сённяшнія школьнікі імкнуцца трымаць высокую планку дасягненняў.
— Я очень рада, что поступила в гимназию и сейчас здесь учусь. У нас замечательные учителя и дружный класс! — прызнаецца вучаніца 5 «Б» класа Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1 імя Францыска Скарыны Ліза Шчарбіцкая. — Ко дню рождения гимназии мы очень долго готовились и старались хорошо подготовить визитку, чтобы показать себя достойно. На дне рождения всегда говорят пожелания. Хочу пожелать гимназии очень умных учеников и успехов во всём!
— Я люблю школу за то, что каждый день могу видеться со своими друзьями. На уроках получаю новые знания. У нас очень хорошие учителя, все добрые и задают мало домашнего задания, — запэўнівае яе аднакласнік Макар Масленікаў.
Вядома, поспехі гімназістаў і настаўнікаў — шмат у чым вынік адладжанай навучальнай і выхаваўчай працы, якая праводзіцца ў школе. У гімназіі перакананыя, што адметных вучняў і супрацоўнікаў трэба адзначаць. Таму на першым паверсе месціцца Галерэя зорак, патрапіць у якую — вялікі гонар.
— Это ежегодное пополнение детей: лучшие гимназисты, которые побеждают в олимпиадном движении, которые побеждают в каких-то творческих конкурсах, спортивных соревнованиях. В конце апреля проходит наше мероприятие «Звёздный вальс», на котором мы выделяем этих детей, им посвящается звезда. Учителей мы чествуем в звёзды немного раньше — это в марте происходит, — распавяла намеснік дырэктара Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1 імя Францыска Скарыны па выхаваўчай працы Вераніка Скап’юк.
Да 25-годдзя гімназіі адбыўся цэлы шэраг разнастайных імпрэз. Спартыўнае свята, урачысты вечар, навуковыя канферэнцыі і семінары, дні самакіравання, выстава святочных газет і прэзентацыя хобі настаўнікаў гімназіі — цэлы тыдзень у школе віравала жыццё, адрознае ад шараговага. Пакрысе Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Францыска Скарыны вяртаецца да звыклага распарадку. Аднак гэта не значыць, што вучні і настаўнікі захраснуць у побыце. Бо тут, на Камуністычнай, 13 ніколі не бывае месца шэрай будзённасці.
Ігар ПАЛЫНСКІ.
Відэа Сяргея ЗАЛЫНСКАГА.