Уладзімір Арлоў прэзентаваў у Полацку новыя кнігі

Беларусі пісьменнік, паэт і гісторык, ураджэнец Полаччыны Уладзімір Арлоў прэзентаваў свае новыя выданні. Імпрэза адбылася ў Музеі беларускага кнігадрукавання 10 студзеня.

— Сёння такая, не зусім звычайная прэзентацыя. Будзе прэзентавацца кніжка маіх новых аповесцей «Танцы над горадам», а таксама пяцікніжжа, якім мяне парадавала напярэдадні Калядаў выдавецтва «Логвінаў». У гэтае пяцікніжжа ўвайшла мая выбраная гістарычная проза, сучасная проза, эсэ мае і паэзія, — распавёў Уладзімір Арлоў.

Кнігу «Танцы над горадам» складаюць тры містычныя аповесці. Гэта вельмі полацкая кніга, прызнаецца Уладзімір Арлоў. Назву кніжцы дала аповесць, галоўныя героі якой — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы утвараюць таемнае брацтва.

— Яшчэ адна аповесць — «Чалавек на чорна-зялёнай канапе» — гэта, па сутнасці, працяг «Танцаў над горадам». А аповесць «Дом з дамавікамі» — гэта для аматараў жахаў, такая містычная рэч, — распавёў пісьменнік.

«Танцы над горадам» выйшлі ўжо другім выданнем. А пяцікніжжа прэзентуецца ўпершыню: у Мінску прайшла толькі аўтограф-сесія. Спадар Уладзімір Арлоў прызнаецца, што яго любімая кніга — эсэістыка «Вустрыцы а пятай раніцы», бо кнігамі эсэ пісьменніка не выходзілі ўжо пятнаццаць гадоў. Гэтая кніжка — своеасаблівая машына часу. У яе ўвайшлі творы, напісаныя Уладзімірам Арловым за чвэрць стагоддзя — яшчэ з часоў Беларусі ў складзе Савецкага Саюза і да цяперашняга часу, ужо ў незалежнай краіне. На сустрэчы аўтар распавёў гісторыю пэўных твораў, прачытаў некаторыя з іх.

Вось, да прыкладу, адна з зацемак з манхэтанскіх ваколіц:

«У царкве Маці Божай Жыровіцкай у Нью-Брансўіку, штат Нью-Джэрсі, раптам заўважаеш, што рэчаіснасць набыла нейкую новую якасць. Адчыняюцца дзверы, і ў абліччы зграбнай светла-русай дзяўчыны знаходзіш адказ: у гэтых сценах, як і наогул паўсюль, дзе збіраюцца беларусы, фантастычна высокая для Амерыкі канцэнтрацыя прыгожых жанчын».

У пачатку мінулага года у супрацы Уладзіміра Арлова і мастака Паўла Татарнікава выйшла кніга «Айчына. Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі». Выданне стала бестселерам, плануецца ўжо трэці трохтысячны наклад. Цяпер жа ідзе праца над працягам серыі — плануецца выдаць яшчэ 2 часткі.

— Другая будзе прысвечаная падзеям XIX стагоддзя, а трэцяя — падзеям XX-га, — патлумачыў Уладзімір Арлоў. — Але гэта не будзе чыста храналагічны такі падзел.

Уладзімір Арлоў распавёў, што другая частка серыі будзе называцца «Ад Літвы да Беларусі», а трэцяя атрымае назву «Ад БНР да Рэспублікі Беларусь».

Ігар ПАЛЫНСКІ.
Відэа Аляксандра МАЦЮШЭНКІ.

Поделиться
Ключевые слова: музеикультура

Ранее

Выведение из оборота незарегистрированного оружия, боеприпасов, взрывчатых веществ и взрывных устройств

Отделом внутренних дел Полоцкого райисполкома с 16 февраля по 25 марта проводится профилактическое мероприятие по…

04.03.2026

Агропромышленный комплекс на особом контроле

В рамках исполнения поручений Главы государства, данных в ходе совещания 3 февраля 2026 г. по…

04.03.2026

Илья Икан принял участие в диалоговой площадке на базе концерна «Белнефтехим»

Член Совета Республики Илья Икан принял участие в диалоговой площадке на базе концерна «Белнефтехим», где…

29.01.2026

Кубок СНГ по зимнему плаванию «Полоцкая купель-2026»

Кубок СНГ по зимнему плаванию «Полоцкая купель-2026». (далее…)

24.01.2026

Профилактическое мероприятие ГАИ по предупреждению детского травматизма

ОГАИ Полоцкого РОВД с 26 по 30 января 2026 года проводит профилактическое мероприятие по предупреждению…

23.01.2026