Праваслаўныя вернікі ў мінулую нядзелю адзначылі Уваскрэсенне Хрыстова — адно з галоўных хрысціянскіх святаў. А якія ў яго карані? Што значыў Вялікдзень для беларусаў стагоддзі таму?
Пра гэта можна даведацца ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Для юных палачан цягам мінулага тыдню тут ладзіліся музейныя заняткі.
— Занятак «Велікодныя традыцыі беларусаў» — для таго, каб дзеткам нагадаць тое, што і зараз адбываецца, у прынцыпу — Пасха досыць шырока святкуецца, — і таксама расказаць пра тое, што было раней, як нашы продкі ўспрымалі гэтае свята, — патлумачыў старшы навуковы супрацоўнік Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я Стась Сілка.
Заняткі для маленькіх школьнікаў у Музеі ткацтва праводзяцца даволі часта. На такіх сустрэчах раскрываецца тэма ткацтва — распавядаюць пра ручнікі, паясы, ткацкія прылады. Ладзяцца і ўрокі, прысвечаныя традыцыйным беларускім святам. Велікодны занятак у «рэпертуары» музейшчыкаў з’явіўся у гэтым годзе.
— Вялікдзень — гэта не зусім Пасха. Пасха — гэта ўжо больш хрысціянскае напластаванне такое. А Вялікдзень — больш старажытнае, архаічнае свята. Вось мы трошкі спрабуем расказаць пра гэта, у гонар чаго яно адзначалася, — распавёў Стась Сілка.
Распавялі і пра традыцыі больш сучасныя. Чаму на свята Уваскрэсення Хрыстова пякуць кулічы і фарбуюць яйкі? У якія гульні могуць гуляць у Вялікдзень маленькія беларусы? Праводзяць музейшчыкі і майстар-клас — дапамагаюць дзеткам рабіць велікодныя паштоўкі. І, вядома, спяваюць.
Музейныя заняткі, прысвечаны Вялікадню, наведалі школьнікі 9 класаў розных навучальных устаноў. Супрацоўнікі музея перакананыя, што падобныя сустрэчы — цудоўная магчымасць распавесці юным беларусам пра традыцыі нашых продкаў.
Ігар ПАЛЫНСКІ.
Відэа Сяргея ЗАЛЫНСКАГА.
7 ноября полоцкая баня открылась после текущего ремонта. (далее…)
Чемпионат полоцкого района по колке дров «Рабi, як бацька!» (далее…)
Сотрудники отдела внутренних дел Полоцкого райисполкома проводят дополнительные рейдовые мероприятия по проверке сохранности товарно-материальных ценностей,…
Работа Полоцкой межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира в период осенне - зимних охот.…
Потребители газа, имеющие в эксплуатации газовое отопительное и (или) водогрейное оборудование зачастую, не задумываются, что…
С 27 по 31 октября в Полоцком регионе правоохранители проводят профилактическую акцию, направленную на повышение…