Да полацкіх музейшчыкаў трапіла ўнікальная кніга, выдадзеная Полацкай езуіцкай акадэміяй

Унікальная кніга з’явілася ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Выданне друкарні Полацкай езуіцкай акадэміі 1817 года, якое павандравала па свеце, вярнулася на сваю радзіму.

— Дзякуючы неабыякаваму чалавеку, які выпадкова яе знайшоў, — ён набыў яе за свае грошы і звязаўся з намі, прапанаваў нам перадаць у фонды музея такі цудоўны прадмет, — распавяла загадчыца Музея беларускага кнігадрукавання Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Славіна Гаўрылава.

Выданняў полацкіх езуітаў у фондах Музея-запаведніка няшмат, разам з «новай» кнігай — усяго чатыры. Дзве кнігі экспануюцца ў Музеі беларускага кнігадрукавання, адна — у Краязнаўчым музеі. Акрамя таго, ёсць выданне полацкіх піяраў — каталіцкага ордэна, які займаўся адукацыйнай дзейнасцю ў нашым горадзе пасля ліквідацыі Полацкай езуіцкай акадэміі. І вось цяпер ёсць унікальны лаціна-польскі слоўнік.

— Полацкія езуіты, якія атрымлівалі свае шрыфты з Варшавы і Пецярбурга, маглі друкаваць кнігі на розных мовах. Гэта і руская, і польская, і грэчаская, і старажытнаяўрэйская, і нямецкая мова. А іх гарнітуры дазвалялі набіраць і хімічныя формулы, і матэматычныя, і ноты… — распавяла Славіна Гаўрылава.

Сёння вядома, што полацкія езуіты выпусцілі каля 500 найменняў кніг. Знайсці і набыць любы старадрук сёння вельмі складана, а старадрук полацкі — сапраўднае свята. Перш чым трапіць у фонды, кнігу аглядаюць супрацоўнікі, захавальнік калекцыі, рэстаўратар. Галоўнае — абараніць выданне ад шкодных насякомых і грыбкоў, якія, калі не даглядзець, могуць знішчыць усю калекцыю. Далей кніга вывучаецца, апісваецца і прадстаўляецца на разгляд фондава-закупачнай камісіі і толькі пасля ўжо рыхтуецца да экспазіцыі. Варта адзначыць, што слоўнік, які трапіў да полацкіх музейшчыкаў, знаходзіцца ў вельмі добрым стане:

— Калі мы ўбачылі гэтую кнігу, мы былі неяк здзіўленыя ўсё ж захаванасцю. Бо вокладка — канешне, ёсць пацёртасці, аднак мы можам бачыць усю структуру вокладкі, яе малюнак. Цудоўна захаваўся карашок, на якім праглядаецца і цісненне, якое было, і чытаецца назва гэтай кнігі.

Ёсць звесткі, што кніга магла захоўвацца ў адным з віленскіх каталіцкіх кляштараў яшчэ ў XIX стагоддзі. Супрацоўнікі Музея-запаведніка плануюць вывучыць яе шлях ад полацкай езуіцкай друкарні да вяртання на радзіму. А таксама прызнаюцца, што разлічваюць і надалей папаўняць калекцыю полацкіх старадрукаў.

Ігар ПАЛЫНСКІ.
Відэа Аляксандра МАЦЮШЭНКІ.

Поделиться

Ранее

С лёгким паром, полочане

7 ноября полоцкая баня открылась после текущего ремонта. (далее…)

07.11.2025

Чемпионат полоцкого района по колке дров «Рабi, як бацька!»

Чемпионат полоцкого района по колке дров «Рабi, як бацька!» (далее…)

07.11.2025

Рейдовые мероприятия по проверке сохранности товарно-материальных ценностей

Сотрудники отдела внутренних дел Полоцкого райисполкома проводят дополнительные рейдовые мероприятия по проверке сохранности товарно-материальных ценностей,…

05.11.2025

Работа Полоцкой межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира в период осенне — зимних охот

Работа Полоцкой межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира в период осенне - зимних охот.…

03.11.2025

Угарный газ – смертельная опасность!

Потребители газа, имеющие в эксплуатации газовое отопительное и (или) водогрейное оборудование зачастую, не задумываются, что…

31.10.2025

Излишняя доверчивость может обернуться финансовыми потерями

С 27 по 31 октября в Полоцком регионе правоохранители проводят профилактическую акцию, направленную на повышение…

31.10.2025