Разделы: Общество

Тэатр «Капялюш» паказаў «Свет у базарны дзень»

Уявіць Полацк у базарны дзень змаглі госці Наваполацкага цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры. Батлейку «Свет у базарны дзень» паказаў тут 14 студзеня лялечны тэатр «Капялюш» супольна з супрацоўнікамі Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я.

— Пачалася гэтая супраца з маёй дапамогі зрабіць батлейку. Пасля я рабіў для іх батлеечных лялек для «Цара Ірада». Пасля ўжо вырашылі зрабіць самі, — распавёў кіраўнік лялечнага тэатра «КапялюШ» Наваполацкага цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры Андрэй Рэцікаў.

Тэатр «КапялюШ» працуе ў Наваполацкім цэнтры рамёстваў ужо болей за 20 гадоў. Пачыналася ўсё з каляднага спектакля, а пасля, як кажуць, закруцілася. Амаль кожны год ствараюць новую батлейку. Летась тэатр «Капялюш» распачаў супрацу з полацкім Музеем ткацтва. Супольны спектакль «Свет у базарны дзень» упершыню паказалі на IV абласным свяце-конкурсе «Лялечны свет», які праводзіцца раз на два гады. У намінацыі «Традыцыйны беларускі лялечны тэатр «Батлейка» спектакль заняў першае месца. Андрэй Рэцікаў распавёў:

— Мы там ужо чацвёрты ці пяты раз. Увесь час, скажам так, трымаем сябе ў першых шэрагах. Гэты год не быў нейкім адметным — таксама паехалі, паказалі, і ўсё сталася так, як і чакалі.

Спектакль «Свет у базарны дзень» пабудаваны на аснове традыцыйных побытавых сцэн. Сюжэт заснаваны на мясцовым матэрыяле: адзін дзень з жыцця полацкага базару. Сцэнарый стаўся вынікам супольнай працы кіраўніка тэатра «КапялюШ» Андрэя Рэцікава і маладых палачан Стася Сілкі і Наталлі Шыпілы. Імпрэза ў Наваполацкім цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры выклікала сапраўдны аншлаг. Існуюць планы і на далейшую супрацу.

Ігар ПАЛЫНСКІ.
Відэа Сяргея ЗАЛЫНСКАГА.

Поделиться
Ключевые слова: культура

Ранее

Выведение из оборота незарегистрированного оружия, боеприпасов, взрывчатых веществ и взрывных устройств

Отделом внутренних дел Полоцкого райисполкома с 16 февраля по 25 марта проводится профилактическое мероприятие по…

04.03.2026

Агропромышленный комплекс на особом контроле

В рамках исполнения поручений Главы государства, данных в ходе совещания 3 февраля 2026 г. по…

04.03.2026

Илья Икан принял участие в диалоговой площадке на базе концерна «Белнефтехим»

Член Совета Республики Илья Икан принял участие в диалоговой площадке на базе концерна «Белнефтехим», где…

29.01.2026

Кубок СНГ по зимнему плаванию «Полоцкая купель-2026»

Кубок СНГ по зимнему плаванию «Полоцкая купель-2026». (далее…)

24.01.2026

Профилактическое мероприятие ГАИ по предупреждению детского травматизма

ОГАИ Полоцкого РОВД с 26 по 30 января 2026 года проводит профилактическое мероприятие по предупреждению…

23.01.2026