Гісторык Аляксандр Гужалоўскі прэзентаваў у Полацку кнігу «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі»

Серыя сустрэч «#ЖываяМова» ў Полацку распачала другі сезон. Традыцыйна ў кавярні «Раздол» сабраліся неабыякавыя да беларускай мовы і культуры людзі.

Тут адбылася прэзентацыя кнігі гісторыка Аляксандра Гужалоўскага «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі».

— Матывацыяй для мяне сталі істотныя змены, якія адбыліся ў сямейных каштоўнасцях у сучасным беларускім грамадстве — я маю на ўвазе апошнюю чвэрць стагоддзя. Іх мы назіраем на ўласныя вочы — лібералізацыя сямейна-шлюбнай, сэксуальнай сферы жыцця ў другой палове 80-х гадоў сканчаючы сённяшнім днём, — расказаў спадар Аляксандр.

Аляксандр Гужалоўскі —  вядомы беларускі гісторык, музеёлаг, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яго кніга — першае спецыяльнае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах беларускага грамадства пасля Кастрычнікай рэвалюцыі 1917 г. «Праца над кнігай ішла няпроста», — прызнаецца аўтар:

— Трэба было зазірнуць у так званыя нябачныя паверхі гісторыі. Гэта прыватныя адносіны людзей, адлюстраванне якіх вельмі цяжка знайсці ў гістарычных дакументах або на старонках перыядычных выданняў. Тым не менш, я здолеў гэта зрабіць у пэўнай ступені.

Вынік трохгадовай працы Аляксандра Гужалоўскага — болей за 250 старонак грунтоўнага даследавання. Да яго падштурхнула малая вывучанасць 20-х гадоў мінулага стагоддзя ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі. Падчас сустрэчы аўтар зрабіў кароткую прэзентацыю выдання, распавёў пра развіццё сямейна-шлюбных адносін беларусаў у тыя часы. Стаўленне камуністаў да інтымных узаемных стасункаў жанчыны і мужчыны вагалася ў той час ад усёдазволенасці да іх поўнага адмаўлення.

— Я развеяў сам для сябе стэрэатып пра беларусаў як пра цнатлівы, сціплы народ, які вельмі стрыманы ў дэманстрацыі сваіх пачуццяў, вельмі закрыты ў плане дэманстрацыі асабістага жыцця. У 20-я гады гэта было не так: былі беларускія нудысты, былі беларускія групавыя шлюбы, былі адкрытыя пошукі ў галіне сямейна-шлюбных адносінаў, — распавёў Аляксандр Гужалоўскі.

Сустрэча з Аляксандрам Гужалоўскім прайшла ў фармаце жывога дыялогу. Зрэшты, менавіта гэта заўсёды было адметнай рысай «#ЖывойМовы» ў Полацку. У новым сезоне сустрэчы будуць адбывацца некалькі разоў на месяц.

Ігар ПАЛЫНСКІ.
Відэа Сяргея ЗАЛЫНСКАГА.

Поделиться
Ключевые слова: культура

Ранее

Илья Икан принял участие в диалоговой площадке на базе концерна «Белнефтехим»

Член Совета Республики Илья Икан принял участие в диалоговой площадке на базе концерна «Белнефтехим», где…

29.01.2026

Кубок СНГ по зимнему плаванию «Полоцкая купель-2026»

Кубок СНГ по зимнему плаванию «Полоцкая купель-2026». (далее…)

24.01.2026

Профилактическое мероприятие ГАИ по предупреждению детского травматизма

ОГАИ Полоцкого РОВД с 26 по 30 января 2026 года проводит профилактическое мероприятие по предупреждению…

23.01.2026

Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник. Афиша мероприятий

Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник. Мероприятия 23.01.2026 – 30.01.2026 (далее…)

21.01.2026

Сегодня православные христиане празднуют один из важнейших христианских праздников — Крещение Господне

В Спасо-Евфросиниевском монастыре сегодня особенно людно. Верующие идут за крещенской водой с самого утра. В…

19.01.2026