У Музеі кнігадрукавання адбылася прэзентацыя новай кнігі Галіны Загурскай

Полацк нездарма завецца адным з культурных цэнтраў Беларусі. Тут віруе культурнае жыццё: музыка, жывапіс, музейная справа — і, вядома, літаратура. 15 лістапада ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя новага паэтычна зборніка Галіны Загурскай «У месяцовым перламутры».

— Месяц — гэта бліжэйшае нябеснае свяціла, якое аказвае ўплыў на Зямлю і на кожнага з нас. Я гэта яшчэ з дзяцінства адчуваю. Размаўляла пра гэта з адной жанчынай — яна кажа: я гэтага не адчуваю. А я вось адчуваю! І ў мяне шмат вершаў, звязаных ці з поўняй, ці з маладзіком, ці з ветахам… Раз вершаў многа — з’явілася кніга, — распавяла Галіна Загурская.

Галіна Загурская — сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, за кнігу лірыкі «З росаў святаянных» уганараваная Літаратурнай прэміяй імя Уладзіміра Караткевіча. Таксама спадарыня Галіна — рэдактар і старшыня мастацкага савета Народнага літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне». «У месяцовым перламутры» — ужо чацвёртая яе кніга. На прэзентацыю прыйшлі сябры паэткі, былі падрыхтаваныя і музычныя падарункі. Гучалі песні і на вершы Галіны Загурскай. Сама спадарыня Галіна прачытала некалькі твораў, якія ўвайшлі ў новую кнігу.

Свой першы верш Галіна Загурская напісала ў студэнцкія гады. Тады ж раскрыўся і іншы яе талент. Спадарыня Галіна — вядомая мастачка. Мае ўжо некалькі персанальных выстаў, а сёлета адна з яе прац нават патрапіла ў Маскву.

— Доўгі час, праўда, быў прамежак такі, што я не малявала нічога. А цяпер зноў узялася! Трэба назбіраць новых карцін, я думаю. Будзе малявацца, калі ўжо пачалося — то і паплыве. Думаю, што з’явіцца серыя карцін і можна будзе і выстаўляцца, — мяркуе Галіна Пятроўна.

Сустрэча прайшла ва ўтульнай сяброўскай атмасферы. Сябры Галіны Загурскай падрыхтавалі відэапрэзентацыю яе біяграфіі, чыталі вершы паэткі, казалі цёплыя віншавальныя словы. Канферэнц-зала Музея беларускага кнігадрукавання ў той вечар стала асяродкам, дзе сустрэліся шчырасць, натхненне і пачуццё любові да сваёй роднай зямлі, сяброў і блізкіх.

Ігар ПАЛЫНСКІ.

Поделиться
Ключевые слова: музеикультура

Ранее

Выведение из оборота незарегистрированного оружия, боеприпасов, взрывчатых веществ и взрывных устройств

Отделом внутренних дел Полоцкого райисполкома с 16 февраля по 25 марта проводится профилактическое мероприятие по…

04.03.2026

Агропромышленный комплекс на особом контроле

В рамках исполнения поручений Главы государства, данных в ходе совещания 3 февраля 2026 г. по…

04.03.2026

Илья Икан принял участие в диалоговой площадке на базе концерна «Белнефтехим»

Член Совета Республики Илья Икан принял участие в диалоговой площадке на базе концерна «Белнефтехим», где…

29.01.2026

Кубок СНГ по зимнему плаванию «Полоцкая купель-2026»

Кубок СНГ по зимнему плаванию «Полоцкая купель-2026». (далее…)

24.01.2026

Профилактическое мероприятие ГАИ по предупреждению детского травматизма

ОГАИ Полоцкого РОВД с 26 по 30 января 2026 года проводит профилактическое мероприятие по предупреждению…

23.01.2026