У Полацкай дзіцячай бібліятэцы імя Льва Талстога адкрылася выстава беларускай мастачкі Эльгі Паповай. На выставе прадстаўлена больш за 20 работ мастачкі, выкананых у тэхніцы алейнага жывапісу.
Ледзь пераступіўшы ганак бібліятэкі, трапляеш у фантастычную атмасферу, у чароўны свет дзяцінства.
— Я люблю казкі. Заўсёды, з самага дзяцінства любіла казкі і чытаць, і пісаць, і маляваць, — прызналася Эльга Папова. — Асноўная думка маёй творчасці, асноўная мэта — хочацца, каб людзі, якія паглядзелі на мае карціны, пачыталі мае казкі, дарослыя людзі ўзгадалі пра дзяцінства, пра свайго ўнутранага дзіцёнка.
Асноўны пасыл мастачкі — прыўнесці чараўніцтва ў жыццё людзей праз казкі і карціны. Аўтару выставы хочацца нагадаць людзям пра блізкасць цудаў, вярнуць дарослым дзіцячы погляд на свет. Дзеці слухалі мастачку вельмі ўважліва. Бо сустрэча з казкай заўсёды выклікае ў іх сэрцах вялікую цікавасць.
Творчасць мастачкі не абмяжоўваецца толькі карцінамі. Эльга Папова піша вершы, ілюструе кнігі. Яе працы можна знайсці ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Эльга Папова супрацоўнічае з рознымі выдавецтвамі, якія выкарыстоўваюць яе рэпрадукцыі. У арсенале мастачкі каля 70 карцін. На выставе «Зімовае сонейка», якая будзе працаваць да 1 снежня, прадстаўлены лепшыя яе працы.
Любоў САЎКО.
7 ноября полоцкая баня открылась после текущего ремонта. (далее…)
Чемпионат полоцкого района по колке дров «Рабi, як бацька!» (далее…)
Сотрудники отдела внутренних дел Полоцкого райисполкома проводят дополнительные рейдовые мероприятия по проверке сохранности товарно-материальных ценностей,…
Работа Полоцкой межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира в период осенне - зимних охот.…
Потребители газа, имеющие в эксплуатации газовое отопительное и (или) водогрейное оборудование зачастую, не задумываются, что…
С 27 по 31 октября в Полоцком регионе правоохранители проводят профилактическую акцию, направленную на повышение…