Гісторыю і археалогію Полацка і Полацкай зямлі абмяркоўвалі ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. VII Міжнародная навуковая канферэнцыя прайшла ў першыя дні лістапада ў горадзе над Дзвіной.
— Канферэнцыя традыцыйная. Адметнай рысай з’яўляецца тое, што сёння — 30 год, як мы яе праводзім. Канферэнцыя адбываецца кожныя 5 гадоў і супадае з юбілеямі Полацка, — распавяла Тамара Джумантаева, дырэктар Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Навукоўцы, якія вывучаюць гісторыю і археалогію Полацкай зямлі, упершыню сабраліся на падобную імпрэзу ў 1987 годзе. У сёлетняй канферэнцыі прыняла ўдзел Таццяна Рудава —дырэктар Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў тыя гады. Усяго ў працы канферэнцыі паўдзельнічалі болей за 30 навукоўцаў. Іх кола — даволі шырокае.
— Асноўная частка выступоўцаў — беларусы: Акадэмія навук, іншыя інстытуцыі. Заўжды ў нас бываюць расіяне, у гэтым годзе — пэўнае кола людзей, якія займаліся вывучэннем архітэктурнай археалогіі на тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, — распавяла Тамара Аляксандраўна.
Тэмы выступленняў ўдзельнікаў не абмяжоўваюцца, аднак падчас кожнай канферэнцыі выяўляецца цікавасць да пэўнай з’явы. Пяць год таму шырока абмяркоўваліся фрэскі Спаса-Праабражэнскай царквы, цяпер на павестцы дня — вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі манастыра. Сёлета святкуе 50-гадовы юбілей Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, юбілейная дата таксама не засталася па-за ўвагай.
— Дэ-юрэ мы ёсць з 19 верасня 1967 года. На гэты конт у самым пачатку канферэнцыі быў мой даклад, — адзначыла Тамара Джумантаева.
З нагоды юбілею супрацоўнікі аддзела фондаў музея-запаведніка падрыхтавалі незвычайную выставу. Яна экспануецца ў Музеі беларускага кнігадрукавання побач з канферэнц-залай. Удзельнікі навуковай канферэнцыі, якая доўжылася два дні — 1 і 2 лістапада, мелі магчымасць пазнаёміцца з ёй у перапынках.
Ігар ПАЛЫНСКІ.
Відэа Сяргея ЗАЛЫНСКАГА.
Сезон охоты на бобра и выдру открылся в Беларуси с 1 сентября и продлится по…
Член Совета Республики Илья Икан поздравил учеников и учителей специальной школы №11 г. Минска с…
Компания «Саммит» поздравляет с юбилеем полоцкий филиал «Весна-энерго». (далее…)
22 августа 2025г. член Постоянной комиссии Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь по экономике бюджету…
22 августа 2025г. член Постоянной комиссии Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь по экономике бюджету…
Полоцкий РОВД провёл профилактическое мероприятие для лиц, состоящих на учете в уголовно-исполнительной инспекции. (далее…)