У бліжэйшы ўік-энд, 4 і 5 лістапада, у полацкім кінатэатры «Радзіма» прадэманструюць стужку «Шторм: палаючы ліст». Сусветная прэм’ера ўпершыню выходзіць у шырокі пракат выключна па-беларуску з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
«Шторм: палаючы ліст» (па-нідэрландску — «Storm: Letters van Vuur») — сямейны прыгодніцкі фільм 2017 года рэжысёра Дэніса Ботса. У сярэднявечным Брабанце бацька Шторма Вутэна трапляе ў рукі інквізіцыі за друкаванне забароненага памфлету Марціна Лютэра. 12-гадовы Шторм захоўвае арыгінальны ліст і, працягваючы бацькаву справу, таксама становіцца аб’ектам палявання. З дапамогай сіраты Марыке, якая жыве ў калектарах, Шторм спрабуе выратаваць свайго бацьку ад спалення на вогнішчы.
Ролю бацькі хлопчыка выканаў Ёрык ван Вахэнінген, які раней здымаўся ў «Хроніках Рыдыка», «Дзяўчыне з татуіроўкай дракона» і «47 ронінах».
Паказ стужкі адбудзецца ў межах праекта Андрэя Кіма «Беларускія ўікэнды» супольна з мабільным аператарам velcom і правайдэрам «Атлант-Тэлекам».
Фільм прадэманструюць у вялікай зале полацкага кінатэатра «Радзіма» (вул.Свярдлова, 5) 4 лістапада ў 19:00 і 5 лістапада ў 15:00. Кошт квітка — 5 рублёў.
Плануецца, што на наступным тыдні «Шторм: палаючы ліст» будзе дэманстравацца і ў малой зале кінатэатра.
Член Совета Республики Илья Икан принял участие в диалоговой площадке на базе концерна «Белнефтехим», где…
Кубок СНГ по зимнему плаванию «Полоцкая купель-2026». (далее…)
ОГАИ Полоцкого РОВД с 26 по 30 января 2026 года проводит профилактическое мероприятие по предупреждению…
Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник. Мероприятия 23.01.2026 – 30.01.2026 (далее…)
В Спасо-Евфросиниевском монастыре сегодня особенно людно. Верующие идут за крещенской водой с самого утра. В…