У Полацку прайшла творчая сустрэча з Юрыем Жыгамонтам

Знакамітая перадача «Падарожжа Дылетанта» атрымае імя свайго бяззменнага вядучага. Пра гэта распавёў сам Юрый Жыгамонт падчас творчай сустрэчы, якая прайшла ў Полацку 6 кастрычніка.

— За столькі гадоў я адчуў, што «дылетант» ужо трошкі адышоў на другі план. І, збольшага, я ўжо і падарожнічаю як Жыгамонт, ад сябе вяду аповед, — патлумачыў Юрый Жыгамонт.

Імпрэза стала магчымай дзякуючы праекту «Далучэнне супольнасцяў у прасоўванне здаровага ладу жыцця». Яго рэалізуе Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа сумесна са Швейцарскім Чырвоным Крыжом і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Юрыя Жыгамонта запрасілі ў праект невыпадкова. Нядаўна вядучы і акцёр перажыў інфаркт.

— Я хачу падзяліцца з людзьмі тым, што вынес для сябе пасля інфаркту. Што трэба берагчы сваё здароўе, перастаць паліць цыгарэты, злоўжываць алкаголем, што трэба заняцца спортам. Трэба ездзіць на веласіпедах, катацца ўзімку на лыжах, — упэўнены спадар Юрый.

На сустрэчы Юрый Жыгамонт распавёў гісторыю стварэння праграмы, цікавыя моманты са сваёй біяграфіі, чытаў вершы, адказваў на пытанні прысутных. Варта адзначыць, што на сустрэчу сабралася вельмі шмат людзей — актавая зала Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1 імя Францыска Скарыны сталася цалкам запоўненай. Вядучы «Падарожжаў Жыгамонта» у новых выпусках паабяцаў не абмінаць сваёй увагай Віцебшчыну. Вялікі акцэнт спадар Юрый зрабіў захаванню беларускай культуры ў нашым рэгіёне.

— Трэба адчуць проста, хто ты, па якой зямлі ты ходзіш — па Полаччыне. Тут хадзіў Францыск Скарына, які надрукаваў першую беларускую кнігу. І трэба не забываць гэта. Таму што калі мы забудзем пра нашы карані, то можам адарвацца, як у тым мультфільме  — дзяўчынка пылінкай зрабілася і паляцела. Куды вецер панясе — туды і закіне. А вецер можа закінуць у вельмі-вельмі непрыемныя мясціны, — перасцерагае Юрый Жыгамонт.

Спадар Юрый прыгадаў, як аднойчы, блукаючы па лесе, звярнуў увагу на дрэвы пасля буры. Паваліла менавіта тыя дрэвы, якія мелі слабыя карані. «Калі мы, беларусы, будзем ведаць сваю гісторыю, сваю мову, то ніякі вецер нас не здзьме», — перакананы спадар Юрый.

Сустрэчы з акторам і вядучым у межах праекта Чырвонага Крыжа пройдуць таксама ў Горках, Ашмянах, Слоніме і Сянне.

Ігар ПАЛЫНСКІ.
Відэа Сяргея ЗАЛЫНСКАГА.

Поделиться
Ключевые слова: Полоцккультура

Ранее

С лёгким паром, полочане

7 ноября полоцкая баня открылась после текущего ремонта. (далее…)

07.11.2025

Чемпионат полоцкого района по колке дров «Рабi, як бацька!»

Чемпионат полоцкого района по колке дров «Рабi, як бацька!» (далее…)

07.11.2025

Рейдовые мероприятия по проверке сохранности товарно-материальных ценностей

Сотрудники отдела внутренних дел Полоцкого райисполкома проводят дополнительные рейдовые мероприятия по проверке сохранности товарно-материальных ценностей,…

05.11.2025

Работа Полоцкой межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира в период осенне — зимних охот

Работа Полоцкой межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира в период осенне - зимних охот.…

03.11.2025

Угарный газ – смертельная опасность!

Потребители газа, имеющие в эксплуатации газовое отопительное и (или) водогрейное оборудование зачастую, не задумываются, что…

31.10.2025

Излишняя доверчивость может обернуться финансовыми потерями

С 27 по 31 октября в Полоцком регионе правоохранители проводят профилактическую акцию, направленную на повышение…

31.10.2025