«Саммит+ТВ»

Фальклорны гурт «Варган» прэзентуе ў Полацку дэбютны альбом

6 кастрычніка ў канцэртнай зале Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца прэзентацыя дэбютнага альбома фальклорнага гурта «Варган».

У альбоме прадстаўлена традыцыйная музыка Полаччыны — абрадавыя і пазаабрадавыя песні, а таксама інструментальныя найгрышы, якія гучалі даўней на танцах, святах і ігрышчах у ваколіцах Полацка, блізкіх і далёкіх. Гэтыя песні, амаль забытыя і адноўленыя, прагучаць у выкананні фальклорнага гурта «Варган» падчас прэзентацыі.

Наведвальнікі канцэрта атрымаюць унікальную магчымасць пачуць аўтэнтычныя спевы ў выкананні жыхаркі в. Шастова Полацкага раёна Алімпіяды Міхайлаўны Шчарбаковай.

Спецыяльныя госці праграмы: Сяржук Доўгушаў; фольк-гурт «Рада» (Мінск).

Пасля канцэрту адбудзецца вечарына традыцыйных беларускіх танцаў.

Месца: канцэртная зала Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Полацк, вул. Стрелецкая, 4.

Пачатак: 6.10.2018 г., 18.00.

Уваход вольны. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 8(029)963-71-59.


Не пропускайте главные новости региона! Подписывайтесь на наш Telegram-канал!