«Саммит+ТВ»

У Полацку з’явіўся #шалёнымузейшчык

Маладыя супрацоўнікі полацкага Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я здымаюць відэаролікі пра старыя рэчы з савецкага побыту.

Сучасная моладзь са здзіўленнем, напрыклад, пазнае, што з дапамогай прадмета, падобнага на дзіўны пыласос з «мяшком», жанчыны ў СССР сушылі валасы. Называўся гэты цуд тэхнікі фен «Аэліта-2».

У ролі дзяўчыны, якая «сушыла» валасы, у роліку выступіла вядучы навуковы супрацоўнік музея ткацтва Наталля Шыпіла, а каментары да таго, што адбываецца ў кадры, дае старшы навуковы супрацоўнік Стась Сілка.

Другі сюжэт прысвечаны награвальніку паветра са спіраллю. На думку аўтараў роліка, ён падобны да «талеркі для сувязі з марсіянамі». Трэці ролік — пра вентылятар «Сатурн-2», які здольны выдаваць «спакойны» і «моцны ветрык».

— Мы хацелі б, каб флэшмоб падтрымалі іншыя музейшчыкі, — распавёў TUT.BY Стась Сілка. — Адмыслова для гэтага прыдумалі хэштэг #шалёнымузейшчык. Калі камусьці падабаецца наша ідэя, калі ласка, далучайцеся!


Не пропускайте главные новости региона! Подписывайтесь на наш Telegram-канал!