20.02.2018 — Вечарына «Табе складаю гэты гімн, горад!»

20 лютага ў Краязнаўчым музеі пройдзе вечарына, прымерканая да Міжнароднага дня роднай мовы.

У праграме мерапрыемства сустрэчы з аўтарам тэксту гімна, былымі супрацоўнікамі Полацкага гарвыканкама, прэзентацыя новага кішэннага каляндарыка, выдадзенага па ініцыятыве сяброў Полацкай гарадской арганізацыі ТБМ, прызы.

Госці: аўтар тэксту гімна г.Полацка, беларускі паэт і выдавец Алесь Аркуш, былы кіраўнік аддзела культуры Полацкага гарвыканкама Віктар Ушак.

Дзе: Краязнаўчы музей Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (г.Полацк, вул Ніжне-Пакроўская, 11).

Калі: аўторак, 20 лютага 2018 г., 14:00.

Уваход: вольны.

Інфалінія: 8(0214)42-27-15, 8(029)18-518-79.