«Саммит+ТВ»

У Музеі ткацтва пройдзе свята «Ехала Каляда з Полацку…»

6 студзеня а 14-й гадзіне Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я і фальклорны гурт «Варган» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашаюць на свята «Ехала Каляда з Полацку…».

Незабыўную атмасферу свята створыць гурт калядоўшчыкаў, якія «самі ідуць і казу вядуць» — як сімвал урадлівасці і дабрабыту. Цыганачка Ганна і мядзведзь Яша будуць варажыць на шчаслівы год, а таксама прадэманструюць жартаўлівае прадстаўленне.

Дзеці і дарослыя змогуць паўдзельнічаць у традыцыйных беларускіх гульнях «Козлік», «Цот — няцот», «Дудар». Самае галоўнае — гэта беларускія абрадавыя калядныя песні, якія будуць гучаць на працягу ўсяго свята!

Напрыканцы каляднай вечарыны для адбудзецца паказ батлеечнага спектакля «Цар Ірад» у выкананні супрацоўнікаў музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я.

Падрабязнасці — у суполцы праекта.


Не пропускайте главные новости региона! Подписывайтесь на наш Telegram-канал!